РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Сьмерць на Нямізе
У краіне,
дзе волю дыктуюць
фантом і абсурд,
сьмерцьлюдзей на Нямізе –
кашмар нечуваны і страшны:
ачмурэлы ад піва і сьпёкі
шматтысячны гурт
затаптаў на прыступках
паўсотні дзяўчатак няшчасных.
 
Так ад бомбаў,
ад куль і снарадаў
мужчыны ня пруць,
як ад летняга ліўня з градзінкамі
«рыцары» пёрлі –
па касьцях, па вачах,
і па сэрцы тваім, Беларусь,
і па крыку – жахлівым, апошнім,
застрэлым у горле...
 
Гэта сталася
ў дзень памінаньня,
на Тройцу якраз,
побач з храмам адным
і амаль пад сьцяною другога.
I выходзіць, што п’яны,
кашчунны, дурны сьвістапляс
угнявіў і дзядоў на тым сьвеце
і Духа сьвятога.
 
Ну кажыце, кажыце, айцы,
што тут Бог ні прычым,
што ня боская гэта адплата
за грэх сьвятатацтва.
Проста зьбег нечаканых абставін.
Але – не прычын.
Вінаватых няма,
не павінна было гэта стацца...
 
Будуць модлы гучаць,
будуць бомкаць журботна званы,
будуць сьлёзы буяць,
будуць кветкі цьвісьці на магілах.
Ацалелым жывым
будуць сьніцца кашмарныя сны.
Будзе доўжыцца суджаны лёс –
лёс у Бога нямілых.
 
1999, 1 чэрвеня.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.