РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Вы, пэўна лічыце...
Вы, пэўна лічыце, што ў гэты сьвет
Я і прыйшоў для баявога чыну.
О не, сябры! Мне Божы запавет
Быў іншы – славіць сонца і жанчыну.
 
Але Радзімы ўкрыжаванай лёс,
I для самога Бога неўспадзеўку,
Маю душу на барыкады ўзьнёс,
Дзе і трапечацца яна на дрэўку.
 
2000
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.