РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Паэзію аспрэчыць немагчыма.
Тым больш – адпрэчыць ад душы сваёй.
I нават адвярнуўшыся, плячыма
Адчуеш: дастае! I праўда ў ёй!
 
I як бы ні хлусіў сабе, і як бы
Ні суцішаў сябе: «Ат, што той верш!» –
Паэзія бярэ цябе за жабры
Пытаньнем страшным: для чаго жывеш?
 
2001, лістапад.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.