РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У дзень найвялікшага сьвята
Лірычны рэпартаж
У дзень найвялікшага сьвята
Народа,
Краіны,
Дзяржавы
Я сьведчу аб злосьці зацятай
Да нашай свабоды і славы.
Як дзікі табун, наляцелі
Малойцы ў рубцах уніформы,
Каб гвалтам пазбавіць надзеі
Наш юны народ непакорны.
 
У дзень найвялікшага сьвята
Народа,
Дзяржавы,
Краіны
Я сьведчу, што сьцяг наш крылаты
Ня здолелі сплюндрыць грамілы.
I вочы старога паэта
Макрэюць ня з роспачы чорнай,
Не, людзі, – ад гонару гэта
За юны народ непакорны.
 
25 сакавіка 2007 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.