РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ня выйдзе, лірычная мышка, нічога ня выйдзе
Лагодненькі-згодненькі лірык
зь нявострым ад роду пяром,
Паўвека праседзеўшы ціха,
як мышка пад венікам ці памялом,
Ня піскнуўшы нават ні разу
у знак абурэньня, пратэсгу, нязгоды
З засільлем хвастатых ва ўладзе,
з разгулам нялюбцаў свабоды,
Ні слова ня мовіўшы
супраць бясчынстваў і гадства –
ні рыфмай, ні ў прозе, –
Цяпер спахапіўся, апомніўся,
як гэта кажуць, «ужо па парозе»,
I ўздумаў – ні многа, ні мала –
у шэрай лірычнай старэчасьці,
Што трэба яму прапісацца
у часе, у веку, у вечнасьці –
У ролі змаганца
супроць удушэньня
нам Богам даверанай мовы, –
Авось ды прызнаюць:
усё ж такі ў думках, употай,
і я быў гатовы...
Ня выйдзе, лірычная мышка!
Нічога ня выйдзе!
З мышынаю доляй зьмірыся.
Нэрвамі, сэрцам, крывёю
бароняць свабоду паэты.
Як ЯНКА. Або як ЛАРЫСА.
 
2007
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.