РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Грае Ірына Шуміліна
Вечар цячэ не хвілінамі –
Музыкай дзіўнай цячэ.
«Брава, Ірына Шуміліна!
Просім што-небудзь яшчэ!»
 
Сэрцам да сэрца прыхілена
Зала ў прызнаньнях любві.
Дзякуй, Ірына Шуміліна!
Божа цябе блаславі!
 
Ах, як натхнёна, акрылена
Гукі ўзьлятаюць з-пад рук!
Грай жа, Ірына Шуміліна!
Грай! Каб жыла Беларусь.
 
2005, 2007
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.