РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Даруй, Гасподзь, і ты даруй-прабач,
Анёл далёкі мой, павек адзіны,
Што часам здрадна падступае плач
У горкіх роздумах пра лёс Радзімы.
 
Я чую, чую голас твой зь нябёс:
«Табе няможна так! Ня маеш права!
Зь любві і гневу, а ня з плачу й сьлёз
Ва ўрочны час зьдзяйсьняецца Дзяржава».
 
Кастрычнік 2007 г.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.