РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Ніл Гілевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
З чаго пачаў калісь, тым і канчаю.
Пакуль пяро ня выпала з рукі –
Табе, народзе мой, я прысьвячаю
I самыя апошнія радкі.
 
Жыві! Працуй! Твары свой лёс уласны!
Сам, сам сабе дарогу пракладай!
I слова роднае як дзень свой ясны
Да скону сьвету пагасіць ня дай!
 
15.X.2007.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.