 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
– Ну, зрушылі нарэшце Мы зь мёртвай кропкі справу: Далей – з другой ва ўпрэжцы Папром сваю дзяржаву! Зьдзяйсьняюцца надзеі! Вазьміце ж чаркі ў рукі. Я вас віншую, дзеці! Віншую й вас, унукі! Вы бачылі, як шустра, Бы тыя гоўцы ў статку, Рванулі мы насустрач Братэрству і дастатку? – Айцец! Ты ляпнуў глупства! А зрэшты – не пустое: Братэрства і халуйства – У нас адно і тое!..
25.XII.1998.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|