 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На поўны размах яшчэ ў трыццаць сёмым Нашы дзяды паказалі "сьвядомым", Дзе іх сапраўднае мейсца ў жыцьці: Там, дзе іх і касьцей не знайсьці. Затым – ува ўсіх у наступных сёмых Нашы бацькі дабівалі "сьвядомых". Ой, шчыравалі! Але як назло – Стала іх нават больш, чым было! Цяпер ужо нам, унукам і дзецям, Прадоўжыць работку іх давядзецца. Бо нельга інакш! Бо знаем даўно мы: Страшны народ – Калі ён сьвядомы! Такому любыя пагрозы – дармо. Такога нічым не загнаць у ярмо! А ў нас жа толькі адно і на ўме: Каб ён хадзіў, як вол, у ярме І быў задаволены цэбрам пойла, – Каб мы наядалі морды спакойна. Таму і гукаем, ня знаючы стомы: За горла, за горла бярыце "сьвядомых"! Хто з намі і хоча у радасьці жыць – За горла павінен "сьвядомых" душыць!
2001, травень.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|