Высока, разлажыста Расьселася пры хаце Стара-старая ліпа, Паважная, як свацьця. Сто лет ужо старусе, А можа, нават болей, Ад віхраў і ад бураў Ня мела век патолі. Сто лет – кавалак часу, Ня сто дней, ня сто тыдняў, Якіх зайшло праменаў Збадаці ўсё абрыдне. Няшчасьцяў, кляцьбы, плачу Было, што, Божа мілы! Нябожчыкаў бязь ліку Сыходзіла ў магілу. А ліпа ані дбае, Жыве, стаіць пры хаце Высока, разлажыста, З павагай, нібы свацьця.
15.VIII.1906
|
|