Сьвісток разбудзіў нас. Яшчэ было цёмна. Заляскалі дзьверы, і «апель» прайшоў. Сіпата гудкі застагналі спрасоньня Пад звон цыркулярак блізкіх тартакоў. А глянуўдзень шэры за змрочныя краты, Сям'я вераб'ёў чутна ў шыбіны б'е, Крыламі лапоча шумліва, заўзята, Спрачаецца, можа, за крошкі свае. Не, сёньня ёсьць вестак у птушак нямала, Спаць вецер ня даў ім, ганяў іх з-пад стрэх, Памыйныя ямы, сырыя кварталы, Бульвары і плошчы укрыў белы сьнег. А там, на радзіме, марозам убраны Ў сьцюдзёныя зоры стары медны бор, Застылі сасна ля сасны, веліканы, Глядзяць у крыштальнае люстра азёр. I сьнегам глыбокім загоны укрыла, Навеяла гурбы пад хатай старой... I доўга я слухаў, пра што гаварылі Крылатыя госьці на мове сваёй.
1933
|
|