Акварэлі разьліла вясна на полі: зелень ніў і пазалоту, бель і сінь. Вецер, вецер, і ты фарбаў сваю долю, цені хмараў зь перазвонамі раскінь. Акварэлі разьліла вясна на полі, спатыкаўшыся на межах мімаволі... I на вёскі на загоны рана, рана, распусьціўшы зару-косы па імгле, зорным шляхам, у кашулі саматканай, прынясла нямала песьняў ў падале; спатыкнуўшыся на межах мімаволі, іх рассыпала, расьсеяла на полі.
1935
|
|