РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Напеў
Перашум каласісты
Адшумеў на палёх,
Восень сьцелецца лістам
На ягоднік, на мох.
 
Палажыла матуля
Ў торбу мне сухары,
Зь вёскі ў зрэбнай кашулі
Выйшаў я да зары.
 
I пяю, і плятуся
З сэрцам – скрыпкай жывой –
Па палях Беларусі
З палыновай тугой.
 
Я клянуся вам, сёлы,
Што скашу злыбяду.
Прынясу з сабой золак, –
Безь яго не прыйду.
 
1936
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.