РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ноччу
Ноччу сыры асыпаецца тынк.
Думы, як пояс сівых журавоў.
Што ж ты сумуеш пад шопат сьнягоў,
Доля мая, чарнабровая ты?..
 
Кажаш, што час табе ехаць дамоў...
Чую я ў словах сьцюдзёную шыр,
Ночы цяжкія ад волава сноў...
Зь вёскі далёкай ты лепш не пішы.
 
Кожнае дальняе слова баліць,
Хоць бы яго аплялі васількі,
Закалыхалі яго трысьнікі,
Цёплай абмыўшы расою крыніц.
 
Неспадзявана прыйдзі, як зара,
Так, як прыходзіла ты да мяне.
Што ж твае вочы сьлязамі гараць,
Па беззваротнай сумуюць вясьне?
 
1937
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.