РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Моладзі
Сьмела адкажам на кожны удар!
Што нам ліхія вятры!
Слаў жа у сонечных маршах, пясьняр,
Сьцяг пераможнай зары!
 
Рвіце крокамі брук!
Грудзі гартуйце на шторм!
Лесам мазольных рук
Волі нясіце гром!
 
Цемру паходняй маланак парві!
Горда галовы узьняць!
Грае няхай маладосьць у крыві
Гімнамі новага дня!
 
Горда ўзьвівайся, наш сьцяг!
Песень хай пеніцца медзь!
Сьмела мы ў даль жыцьця
Будзем ісьці і пець!
 
Сьмела адкажам на кожны удар!
Што нам ліхія вятры!
Слаў жа у сонечных маршах, пясьняр,
Сьцяг пераможнай зары!
 
1937
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.