РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Матыль
Дзень залаты
Цёплым сонцам заліты,
Лётаў матыль
Сінякрылы над жытам.
 
Лётаў, як сон,
Над калосьсямі нізка,
Як перазвон,
Над малою калыскай.
 
Сьлёзы мігцяць
Ад тугі і бясьсільля, –
Хоча дзіця
Дакрануцца да крыльляў.
 
Маці-жняя
Пацяшае малога:
– Доля твая
Яшчэ сьпіць на дарогах.
 
Я вось дажну
Паласу, сіраціна,
I раскажу
Пра палёт матыліны.
 
Будзеш і ты,
Сынку, лётаць высока.
Вось зараблю
Я на хлеб табе, сокал.
 
1937
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.