РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У лесе
Звоняць тугія сасновыя струны,
Рэха лясное калышацца звонка,
Слухайце ж вы, маладыя сасонкі,
Больш я ня буду задумным і сумным!
 
Час яшчэ твару майго не зразорыў,
Плечы ня гнуцца яшчэ пад гадамі,
Кожнае дрэва абвіў бы рукамі,
Ночы і дні гаварыў бы я з борам.
 
Можа, ня ведаю, лес мой кудлаты,
Хто тваё цяглае зрэжа бярвеньне,
Выпаліць сонца калі твае цені,
Будзеш палацам ці згорбленай хатай...
 
Ці, можа, шыбеніцаю ты станеш
Бурнаю ноччу, дажджліваю, шэрай, –
Дзікі каршун прыляціць на вячэру,
У вочы сьмелыя згаслыя гляне...
 
А покуль вецер калыша бор шумны,
Раніца поіць яго сырадоем, –
Буду я пець пра жыцьцё маладое,
Больш я ня буду задуманым, сумным!
 
1937
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.