350 Зь верша, прысьвечанага Я. Коласу
...Ізноў перад табой Знаёмыя імшары і раўніны, Засланыя імглой, Парослыя бярэзьнікам, хваінай, Расквечаныя журавінай, I Нёмна берагі, Ў якія б’юцца хвалі штармавыя, I поўныя тугі Стаяць хаціны курныя, сьляпыя, Ды валатоўкі векавыя. Плыве за небакрай З папутным ветрам вырай жураўліны. – Дык вось які ты, край, Прытулак сноў і мар маіх дзяціных! Балюча ты на струны кінуў. I хоць ужо даўно Цягнік імкнуў у далячынь другую, Ты бачыў за вакном Зямлю ў ярме, зямлю бацькоў сьвятую, I долю кляў яе цяжкую.
1931
|
|