Укажи мне такую обитель... #М. А. Някрасаў
Ад шуму і заклікаў розных купцоў, Ад іх дэкламацыяў патрыятычных Зь нядзельных кантычак хадэкаў-ксяндзоў Ад іх вершаплётаў прыдворных, лірычных, Ад снобаў, рэклямы у календары, Ад тостаў, прамоў юбілейнага брацтва, Ад судзьдзяў і мэтраў глухіх і сьляпых, Ад гутарак іх аб жыцьці і мастацтве, Ад зношаных рыфмаў, ад фарсаў і сьлёз, I масак зьлінялых смаргонскіх актораў, Ад пісем з даплатай, дзіравых галёш, Ад тых, што заўсёды аб вершах гавораць, Ад тых, што над лёсам краіны тужыць Умеюць даходна, жывуць асьцярожна, – Ты край мне шчасьлівы такі пакажы, Куды б уцячы ад ўсяго было можна!
1938
|
|