Вяртаюцца зноў птушкі. Іх серабрацца крылы, Абмытыя вятрамі I водбліскам зарніц. Як доўга мы пра сонца, Зьняволеныя, сьнілі, Чакаючы вясновых Грымот і бліскавіц! I вось яно ўзыходзіць Па-над зямлёй вялікай, Над нашымі надзеямі, Над лесам нашых рук. Праменьні, быццам стрэлы, Ўвысь пасылае Ніка. Вы чуеце, зьвініць як Яе пявучы лук?!
1939
|
|