– Галінка-вярбінка, – Прасіў верабей, – Мо' пакалыхала б Маіх ты дзяцей? Галінка ня хоча Дзяцей калыхаць. – Ідзіце, казулі, Галінку ламаць! Казулі ня хочуць. – Ідзіце, ваўкі, Лавіці, караці Казуляў такіх, Якія ня хочуць Галінку ламаць, Якая ня хоча Дзяцей калыхаць. Ваўкі не схацелі. – Прыходзьце, стральцы, Каб непаслухмяных Ваўкоў правучыць, Якія ня хочуць Казуляў караць, Якія ляняцца Галінку ламаць, Якая ня хоча Дзяцей калыхаць... Пайшлі паляўнічыя Ў лес на ваўкоў: Спалохана зьверы Пабеглі з дуброў, Пабеглі казуляў Лавіць і караць; Казулі пабеглі Галінку ламаць. Галінка-вярбінка Са страху хуьчэй Давай калыхаць Вераб'іных дзяцей. З тых дзён без спачынку, Каб кожны быў рад, Калыша галінка Усіх птушанят.
1945
|
|