Я піў рачную плынь кіпучую, Шум хваляў дальніх берагоў, Піў на сустрэчах, на заручынах Віно зь біклагаў і рагоў. Але нідзе такога смачнага Не каштаваў напітку я, Як той, якім з далоняў матчыных Паіла Беларусь мая, Як той, які зь лістка кляновага, З выбоінаў, з барозен ніў, З трыпутніку зялёных конавак, Зьнясілены, ў дарозе піў.
1961
|
|