Калі разьвітальную песьню Пяюць журавы, – На лукі, імшары, Дзе сьцелюцца ніцыя лозы, На купіны моху Зязюльчынага і травы З-пад хмараў асеньніх Дажджом ападаюць іх сьлёзы. А мы іх зьбіраем У кошыкі, ў лубкі, хусьціны... Якая ў нас сёлета восень Багатая на журавіны!
1961
|
|