Чаго ляціш ты, шпак чарнакрылы, На голы лес, на гарбы праталін, Калі яшчэ сьпіць сам бог Ярыла I травы, збуджаныя, ня ўсталі? Баішся, можа, каб не спазьніцца Сустрэцца зь веснавой зарою, Напіцца першым вады з крыніцы I ўсьлед за мной хадзіць баразною? Твая руплівасьць мне, брат, знаёма. I я, як ты, зьведаў дальні вырай, I я, як ты, сумаваў па дому, Па родным лесе, падзолах, жвірах.
1962
|
|