Дождж, восеньскі дождж. А я твой парасон Сярод тысячы іншых пазнаю, Стук абцасаў, ледзь чутны, I ў шуме штодзённым адрозьню, Цень твой нават, Заплюшчыўшы вочы, адчую. Знаю, сьпяшаесься ты На сустрэчу з другім, Пераходзячы плошчы Чаканьня майго, Прабягаючы вуліцы Крыку майго I масты, Замініраваныя маёй роспаччу. На адным зь іх Спыніўся, стаю Ў золкі восеньскі дождж, Чакаю выбуху.
1963
|
|