РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Танк
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Калі захочаш зноў пасьмяяцца
Над хлопцам у пінжаку пацёртым,
У ботах бацькоўскіх падзёртых,
Які асьмеліўся быў прызнацца
Табе калісьці ў сваім каханьні, –
Сатры пыл зь вершаў маіх старанна,
I зноў, бы ў люстры, яго ты ўбачыш...
Чаму ж ты сёньня над кнігай плачаш?
 
1971
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.