Калі захочаш зноў пасьмяяцца Над хлопцам у пінжаку пацёртым, У ботах бацькоўскіх падзёртых, Які асьмеліўся быў прызнацца Табе калісьці ў сваім каханьні, – Сатры пыл зь вершаў маіх старанна, I зноў, бы ў люстры, яго ты ўбачыш... Чаму ж ты сёньня над кнігай плачаш?
1971
|
|