Мог, змораны, часам не пачуць, Як зарападам зоры ў шыбы б'юць, Як атрасае вецер з дрэў расу, Як бусел клепіць раніцай касу, Як гром грукоча весьняю парой... Але калі б і ценем нада мной Ты ні схілілася, любоў мая, Беспамылкова прачынаўся я. Знаць, безь цябе я быў бы небыцьцём, I сон мой быў бы непрабудным сном.
22.III.1973.
|
|