Раюць мне выкінуць Шчотку зубную ды брытву, Сьвечкай пакой асьвятліць. Ці – яшчэ лепш – лучынай, На гарнітур начапіць Каляровыя латы. Кніжныя полкі запоўніць Скептычным трызьненьнем, Вушы прыўчыць свае Да стадыённага рыку Вочы – да чорных Супрацьсонечных акуляраў, Вершы пісаць ачмурэлыя Ад наркатычнага чаду – Каб стаць сучасным і модным. Ды, як вядома, ня так Гэта лёгка пазбыцца Даўніх прывычак. Гарбатага, кажуць, Выправіць толькі магіла. Знаць, застануся такім, Якім наша зямля нарадзіла.
1978
|
|