Вясна, вясна Жаданая! Ты прыйдзеш зноў, Ты вернешся! Вясёлы сьпеў, Прыветлівы Вады ў руччах Пачуецца. Ачнецца гай I зь песьнямі Ў зялёны ліст Адзенецца. Напоўніць лес Птушыны сьвіст, Травою луг Акрыецца. А з полудня З маланкаю Хмурыначка Націсьнецца, I першы гром, Як музыка, Таемна так Пракоціцца. Зямелька ўся Ўскалышацца, Дажджом яна Абмыецца. Ў прыродзе ўсё Народзіцца, I маладосьць Ёй вернецца. Ды толькі мне Ня вернешся, Ня вернешся Ты, моладасьць, Вясна, вясна Жаданая! Ты вернешся, Ты вернешся!
|
|