Толькі той, хто знаходзіць адказы, Хто бярэ ад жыцця ўсё адразу, Хто даруе за боль і за здраду – Той з жыццём за руку ідзе разам! Каму вера – крыніца жывая, Хто на ростанях крыж не кідае, Хто прымае жыццё, як дар Божы, – Той хлусню і свой страх пераможа. Каму сорамна плюнуць у вочы, Хто вышэй за паклёп; той, хто хоча Не здавацца, змагацца з спакусай – Той ніколі нікому не схлусіць. Толькі той, хто ўстае па-над горам – Смела крочыць ў высокія горы, Аднак часам і той разумее, Што мінулых імгненняў не верне… Ды ўстае ён, усход сустракае І малітву услых паўтарае: “Хто знаходзіць здарэнням адказы – Той з жыццём за руку ідзе разам!”
2010
|
|