РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Максім Багдановіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Хмурыя, цёмныя гудзяць і шэпчуць елі.
Бор чырванее на яснай зары.
Грудзь вольна дыша, кроў калышацца ў целе, –
Ціха цалую мяккі мох на кары.
 
Сэрца гарачае да ствала прыжымаю,
Ясныя сьлёзы на смалу ціха лью,
Ў неба сінеючыя вочы падымаю, –
Дзіўнае нешта грудзь калыша маю.
 
Даўней цураўся я вас, сосны, елкі,
У месцы пыльным і душным праклятым жыцьцё прайшло,
А цяпер бачу я зялёныя іголкі,
Чую, як глуха стучыць дзяцел у дупло.
 
А цяпер бачу – неба борзда дагарае,
Сам у гэтым сьвеце ледзьве-ледзьве гарыш;
Ноч ідзе: месяц тонкі, белы выплывае
Там, дзе падняла ель зялёны свой крыж.
 
[1908-1909]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.