 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Чарнеецца сажаю вечар. Дождж б’ецца аб хвалі ракі; Гуляе, гудзе над ёй вецер, Заводзіць, што ў полі ваўкі. Спакойна мне тут пад вадою: Залёг я ля млына на дне; Апруся на кола рукою, – Млын казку старую пачне. Кругі завіруюцца жорнаў, Трасецца хадырна сьцяна; А думы – як колас бязь зёрнаў, – Усё мяне цягне да сна. Бяспамятна колы піхаю, Хілюся да дна галавой – І ўжо я драмлю, засыпаю Пад шум непагоды глухой.
1909
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|