 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я сяджу без агню. Я стаміўся, прамок! Над зямлёю – імгла, у душы маёй змрок. О, як пуста у ёй! О, як холадна жыць! Але вось церазь цемень маланка блішчыць, Асьвячае мне вобраз Хрыста... яго крыж... Ажываеш, здаецца, душою гарыш. Але толькі чаму ж так малы гэты час?! Зноў навокал цемень. Сьвет зірнуў і пагас. Не глядзіць на мяне ясны вобраз Хрыста. Над зямлёю імгла, у душы пустата.
[1909]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|