 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Дождж у полі і холад... Імгла... Дзесь у вёсцы міргаюць агні. Там, зьлякаўшысь, схавалась, лягла Доля горкая ў чорным цяні. І пад цёмнымі скрыдламі ночы Не убачаць цяпер яе вочы. Толькі вецер асеньні, начны Ў полі сумна гудзіць і пяе Аб радзімай старонцы глухой Ды аб долі няшчаснай яе. Цісьне сэрца мне песьня начная... Хай жа голасна вецер сьпявае, Хай пяе ён у роднай зямлі, Каб у сэрцах нам сорам збудзіць, Каб змагацца зь няпраўдай ішлі, Ў чыім сэрцы сумленьне ня сьпіць. Долю чорную ноч не схавае, Калі выльецца песьня жывая!
[1909]
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|