І так яно ад веку і да веку, спакон вякоў да нашых дзён скупых: стракае і сьцігуе чалавека вачэй няласкавых пагляд тупы. А дні імчаць на скрут цьвет думак сьпелых, нікім ня звабленых дасюль, – на змор. Чужынец – кат мой анямелы – ўціскае скрытна карак у ярмо. Ўжо так яно ад веку і да веку, не абысьці, не абмінуць і мне... Спачну, як моцна, шчыльна, векам прычыняць вочы у труне.
1932
|
|