На небе – зоры й месяц. За вакном – пажар рабінавы... І мне здаецца, што, чэшучы ручайкі валакна, у сенцах маці неўзабаве азавецца. «...Ці мала працы ўсякай на таку, а ты штодня на гэтыя вячоркі...» Як запаведзь, на зломаным вяку трымаю ў сэрцы матчыну гаворку.
1933-1934
|
|