Веры Стосуй
Пачатак быў толькі такі. – Прашу пазнаёміцца... – Вера... Чамусьці я пальцы рукі балюча паціснуў, няўмеру. А потым ня так, як раней, у вочы глядзеў я нясьмела: баяўся, што сэрца кране агнём не кранутая сьпеласьць. Пачатак быў толькі такі – прыемны і любы надзіва. Крануліся вусны рукі: – З прыемнасьцю, Вера, – Ўладзімер.
Глыбокае, чырвень 1944
|
|