Шкада, гавораць, працы нашай, поту, жыцьця каштоўнага – цана адна. Дарэмна поўзалі мы поўзма, кротам, каб трапіць вобмацкам на сьлед відна. І сам, бывае, у сябе пытаю, а словы гэтыя – калючы боль: збавеньня сяньня я зусім ня маю, калі гандлююць ’шчэ маім гарбом. Цяпер спытаецца ізноў хто-небудзь: «Дзе шчырасьць гэтага паэты, дзе?» Я тройчы ў доказ пакланюся небу і прысягну яшчэ сьвятой вадзе. Няхай вішэньнік у садку калышуць, асіну горкую грызуць вятры, а сонцам сьцежку я наважыў вышыць, пакуль над сьцежкамі сьвятло гарыць.
1944
|
|