Да вас, суродзічы, да блізкіх і далёкіх, праз ночы цёмныя, вятры, слату і стынь здаля, з-пад гор – з-пад Альпаў крутабокіх, зноў пішу і шлю свае лісты. Вятры калышуць гукі вальсаў вечных, а ў сэрцы б’юцца рытмы скрытных дум, і мне здаецца, што ад сьценаў менскіх я з вамі, любыя, на бляск зары іду.
1945
|
|