Хто сказаў, што цяпер нявесела? Эх, якая цудоўная восень!... Расьцьвіла і пад сонцам зьвесіла галавы залатое валосьсе. Спавівае танюткімі ніцямі, хмелем шоўкавых кос імшары, занізала у рудым прыцеме веснавы неспакой абшару... Пасьмялела. Пад жоўтым месяцам патушыла агні бліскавіцаў, каб далёка, дзе зоры месяцца, не пасьмелі шляхі дзівіцца. Ахмялела... І мулка сьцелецца... На сьпічастым дарог абрусе залатая зямлі мяцеліца закалыхвае сны Беларусі. Пошчак льне, дзе моўчкі павесіла галаву залатая восень... Мо’ таму і душы нявесела, што сівее зямлі валосьсе?
Сакавік 1950
|
|