Мякка сьцелюць, ды мулка спаць, і ніяк мне цяпер ня сьпіцца, калі зноў, каб душу расьпяць, калупаюцца ў сэрцы сьпіцай. Не засну – пастаю пакуль, абапруся на кій вішнёвы, каб, зірнуўшы на цені куль, сьцерагліся начныя совы... Калі-ж часам нясьцерпны змор пераможа мяне, скажыце, што упала з плячэй ярмо, калі сэрца сьмяротна выцяў...
Вэнэцуэля, сьнежань 1954
|
|