Я фільм глядзеў. Там – Спартака расьпялі. Расьпялі ноччу, калі ў Рыме спалі. Вісіць Спартак, канае на крыжы. А ўнізе, каля ног яго, жанчына ўзіраецца ўтрапёнымі вачыма: «Спартак, Спартак... хоць слова мне скажы!..» У роспачы хапаецца за ногі. «Слартак, Спартак...» У зале плачуць многія. Ды і ў мяне самога ў горле ком, і сам сьлязіну я змахнуў тайком... Спартак, Спартак! Гэроі ўсіх эпох! Ці не такі ваш лёс быў у фінале? Як нехта моцна спаў, вас расьпіналі, вы ціха на крыжы сваім каналі, і білася жанчына каля ног.
|
|