РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Некалькі слоў пра лес
I чаму ня стаў я лесьніком,
лес мой, брат мой...
А. Пысін
 
Ішлі мы ў лес па прахалоду,
па кветкі, ягады, смалу.
Ішлі мы ў лес па асалоду.
I вось – сякерай па ствалу.
Лес нас любіў,
                        а мы ня любім.
А мы яго сячом і губім.
Ня хочам мы любві ўзаемнай.
Ён нам – свае дары.
А што яму далі ўзамен мы?
Што робім мы ў бары?
Да нас ён –
                    зь мірам і пакорай.
А мы да яго –
                        зь мячом.
А мы яго – пад корань,
                                      пад корань,
пад самы корань сячом...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.