РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Паміраюць ад кулі шалёнай,
ад вады, ад жуды, ад бяды.
I яшчэ – ад зялёнай-зялёнай,
ад зялёнай, як раска, нуды.
Паміраюць марудна-марудна.
Паміраюць шмат дзён і начэй.
Паміраюць марудна і трудна,
паміраць нечакана лягчэй.
I я лёс свой прашу:
                                «Калі ласка,
дай пражыць мне мае гады
безь зялёнай-зялёнай, як раска,
безь зялёнай сьмяртэльнай нуды!»
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.