РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Размова
– Як падарожжа?
                              Якія уражаньні?
–  Я не заўважыў,
                              мяне не заўважылі.
–  Такое ўражаньне агульнае?
–  Было халодна і няўтульна.
–  А што запомнілася асабліва?
–  Было няўтульна і сіратліва.
–  Згушчаеце фарбы – скажыце шчыра?
–  Было сіратліва, было сыра.
–  Ня скажаш, што ўбачылі вы многа.
–  Было халодна і адзінока.
–  А, можа, былі якія сустрэчы?
–  Быў дождж асеньні,
                                      асеньні вечар.
–  Дзіўнае нешта вы гаворыце.
–  Я быў адзін у чужым мне горадзе.
–  I вас у гасьцініцы не атагрэлі?
–  Былі халодныя батарэі.
–  Наконт батарэй вы навыдумлялі.
–  Не пачынаўся сэзон ацяпляльны.
–  А-а, тады зразумела...
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.