РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Анатоль Вярцінскі
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Я прачынаўся з такім пачуцьцём,
з такою няяснай трывогаю,
як быццам ня так штось з маім жыцьцём
ці нешта не так увогуле.
З дому выходзіў я насьпех,
тою трывогаю гнаны.
I раптам пачуў я дзіцячы сьмех,
шчыры і беззаганны.
Мне стала лягчэй у той жа міг.
Потым я ўбачыў дзяцей саміх,
занятых сваёй гульнёю,
вясёлай сваёй гаманою.
Маё неспакойнае пачуцьцё
нібы зьняло рукою.
Я ўсёю істотай адчуў:
                                    жыцьцё
ідзе сваёй чаргою.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.