Добра, што сінь за акном згушчаецца. Добра, што гасьне гэты прамень. Добра, што гэты дзень канчаецца – гэты цяжкі, невыносны дзень. Ціха. Ніхто ні з кім не спрачаецца. Ціха. Ніхто ні з кім не страчаецца. Сьцішыўся вецер. Сьцішыўся сын. Добра, што прыцемак згушчаецца. Добра, што гэты дзень канчаецца. Бо не хапіла б іначай сіл.
|
|