Ляцеў груган. Сеў на курган. Агледзеўся павокал. Знаёмае штось заўважыў груган сваім старэчым вокам. Ці то гэты дуб, ці то гэта косьць, ці роў той, – яму нагадалі яго, груганову, маладосьць, яго, гругановы, балі. Здаецца, вось тут, – бо той жа роў, тыя ж валун і дрэва, – ляжалі трупы, стаяла кроў, еш – колькі табе трэба. Здаецца, вось тут і быў той баль, тая салодкая трызна. Калі то было? Яму ж амаль дзьвесьце, калі ня трыста. Калі насыпаны гэты курган? Хто ведае, хто знае... Сядзіць груган. Глядзіць груган. Сваю маладосьць ўспамінае.
|
|